Як выглядае мастацтва пад зямлёй: палітычная станцыя, побыт грамадзян і дзіцячыя малюнкі.
Магчыма, вы чулі, што стакгольмскае метро рэгулярна трапляе ў розныя рэйтынгі як найпрыгажэйшае і ўсялякае іншае “най”, ды ўвогуле з’яўляецца найбуйнейшай арт-галерэяй у свеце.
Яшчэ ў 19 ст. шведскае грамадства пачало абмяркоўваць пытанні дасяжнасці мастацтва для простых людзей. На плыні гэтых дыскусій паўстала ідэя, што метро можа быць не толькі транспартным сродкам, але і адначасова арт-аб’ектам.
Рэалізаваць яе атрымалася ў 50-ых – пакуль пасляваенная Еўропа прыходзіла ў сябе, шведы ажжыцяўлялі свае культурна-асветніцкія праекты, у прыватнасці, пад зямлёй.
Станцыі праэктавалі розныя людзі, на сённяшні дзень іх ужо больш за сотню, і ўсе яны не падобныя адна на адну. Далей распавяду пра некалькі.




Станцыя Solna Centrum дзейнічае с 1975 г., і напачатку яна была вытрымана наўпрост у чырвона-зялёных колерах, што сімвалізавала – не, не закат над балотам – але шведскія лясы пад заходзячым сонцам.
Пасля сканчэння працы архітэктары Karl-Olov Björk і Anders Åberg вырашылі, што атрымалася неяк бедненька і пачалі дадаваць дэталі.
Так выпадкова станцыя стала “палітычнай” – бо дызайн яе ўвасабляў найбольш крытычная для шведскага грамадства 70-ых тэмы: вырубку лясоў і дэпапуляцыю сельскай мясцовасці.
Такім чынам, у шведаў настолькі развітае грамадства, што нават метро не “па-за палітыкай”.







Архітэктарка Birgit Ståhl-Nyberg вырашыла прысвяціць дызайн станцыі Akalla паўсядзённаму быту шведаў.
Мужчына нянчыць дзіцёнка, стаіць нешта сумны, бяжыць, верагодна, на працу, грае ў футбол і… Цягне валыну?! Цікава, што дакладна хацелі адлюстраваць гэтай фрэскай. Як зарабляць грошы?



Жанчыны, канешне, выглядаюць нашмат прывабней за мужчын.
І на гэтых фрэсках таксама.



Пэўна, мая любімая станцыя, архітэктары якой – Elis Eriksson і Gösta Wallmark – выкарысталі свае сапраўдныя дзіцячыя малюнкі, а таксама малюнкі сваіх дзяцей.
Назва станцыі “Hallonbergen” літаральна перакладаецца як “Малінавыя горы”.
Жыццё – маліна! Прынамсі, у Швецыі.
Што магу сказаць? Культура, якая дазваляе ўпрыгожыць станцыю метро дзіцячымі малюнкамі, асабіста мне нашмат больш пасуе за культуру, дзе метро з’яўляецца рэжымным аб’ектам з забаронай на здымку.






Метро ў Стакгольме мае назву Tunnelbana, таму станцыі пазначаюцца літарай T. З наземнага транспарту адзначу яшчэ вось такі хуткастны трамвай – на мой погляд, гэта больш маленькая электрычка, чым трамвай.
Звычайна я намагаюся праехаць краіну ўздоўж, пажадана, на цягніку – больш за ўсё люблю менавіта гэты тып транспарту (праўда, калі там не патрэбна спаць).
Гэтым разам не атрымалася, і я быў толькі ў Стакгольме, але вось распавяду, што на прывакзальнай плошчы усталяваны помнік Нільсу Эрыксану – гэта асноўны інжэнер праэкту шведскай чыгункі, першы цягнік па якой праехаў у 1856.
Звычайна вакзалы з’яўляюцца ледзьве не найгоршым месцам гораду. Памятаю, што калі быў у Сеўле, то адзіных сінякоў і бязхатніх сустрэў менавіта на вакзале.
Але ж у дзяцінстве я з захапленнем разглядаў табло з маршрутамі цягнікоў і марыў, што аднойчы наведаю кожны з узгаданных там гарадоў.
Атрымоўваецца, пранёс гэтае дзіцячае захапленне праз усё жыццё.





Аповед пра Стакгольм:
1. Інтра
2. Шведская крона
3. Метро
4. Gamla Stan
5. Вікінгі і кальмары
6. Веліч і Ваза
7. Эра Свабоды
8. Шведскі нейтралітэт
9. Вальгала
10. Царквы
11. Шведскае мастацтва
12. Краявіды
13. Возера радасці








Leave a comment