4. Gamla Stan

4. Gamla Stan

Тут у нас гістарычны цэнтр Стакгольма.

Gamla Stan перакладаецца як Стары горад – уласна, гэта і ёсць гістарычны цэнтр Стакгольму, дзе знаходзяцца асноўныя славутасці гораду. Прычым, назву такую ён атрымаў каля 40 гадоў таму, а раней называўся Staden mellan broarna – горад паміж мастамі.

Справа ў тым, што Стакгольм знаходзіцца на 14 астравах – на сутыкненні Балтыйскага мора і возера Мэларэн. Стары горад – гэта асобны востраў (і яшчэ дзве маленькія выспы), менавіта адсюль і пачынаецца гісторыя Стакгольму.

Сярод усёй гэтай раскошы жыве некалькі тысяч чалавек, але ў асноўным тут месцяцца музеі, бары-кавярні, ды ўсялякі дробны бізнэс на радасць турыстам.

Давайце лічыць гэтую лакацыю за адпраўную кропку. Калі пайсці ўгару, то выйдзеце да Storkyrkan – пра царкву Святога Мікалая (яна ж Вялікая царква) распавяду асобна ў частцы “Царквы Стакгольму”.

Па дарозе мінеце абеліск на гонар Густава III – шведскага манарха 18 ст., пра яго ўзгадаю далей у частцы “Эра свабоды”.

Атрымоўваецца, за спіной пакінеце асобны помнік яму ж.

Па правую руку будзе каралеўскі палац з купай музеяў – розныя артэфакты адтуль таксама будуць далей у розных частках.

Калі ісці ў бок палаца, выйдзеце да будынку шведскага Парламенту – Riksdag. Выходзячы па масту з Gamla Stan, натыкнецеся на штосьці дзяржаўнае – здаецца, міністэрства абароны.

Не на самім Gamla Stan, але поруч, знаходзіцца Стакгольмская ратуша. Так я ее ўпадабаў, што нафоткаў з розных бакоў.

Такая вось “старувка”, атрымоўваецца.

Leave a comment

Здароў!

Гэта падарожны дзённік, у якім я распавядаю пра гісторыю і культуру наведаных краін, шукаю падабенствы з Беларуссю, рэфлексую рэчаіснасць і патроху дэрусіфікуюся (чаго і вам зычу).