8. Шведскі нейтралітэт

Як наяўнасць дэмакратычных інстытутаў выратавала краіну ад рэвалюцый падчас Першай сусветнай войны.

У мінулай частцы я распавядаў, што ў 18 ст. праз паразу ў Вялікай Паўночнай вайне Швецыя страціла свой статус імперыі і павярнулася ў бок да нацыянальнай і прота дэмакратычнай дзяржавы.

Далей у гісторыі гэтай краіны не было ўдзелу ў буйных войнах, а ў 19 ст. Швецыя прайшла свой шлях да індустрыалізацыі, лібералізацыі, пратэстнага руху рабочых і г.д.

Частку гэтага шляху (з 1872 г. па 1905 г.) прайшла вось пад кіраўніцтвам караля Оскара II.

Апошні раз шведы ваявалі ў 1814 г. у саставе буйной кааліцыі супраць Напалеона, а затым супраць Нарвегіі для гвалтоўнага ўключэння яе ў склад уніі.

У 1905 г. Швецыя дабраахвотна выпусціла Нарвегію і з таго часу мае свае сучасныя межы.

Пра што я тут хацеў бы распевесці, дык гэта пра некаторыя падзеі падчас Першай сусветнай вайны – пад акампанемент старых фатаздымкаў і карцін з гарадскога музею Стакгольму.

Швецыя здолела захаваць нейтралітэт у абедзвюх сусветных войнаў, але ж яны ўсё роўна адбіваліся на мясцовым насельніцтве. Па-першае, праз тое, што сусветны парадак змяняўся, прынамсі, паступова пачыналі сыпацца манархіі – а пайсці насуперак ходу сусветнай гісторыі яшчэ ніхто не здолеў (прынамсі, паспяхова).

Па-другое, праз голад. Швецыя гандлявала з усімі бакамі вайны, але ж больш схілялася да цэнтральных дзяржаў, у прыватнасці, замініравала Эрэсунскі канал, які звязвае Балтыйскае і Паўночнае мора, каб туды не маглі патрапіць вайсковыя караблі Антанты.

Але краіна залежыла ад імпарту з тых самых краін Антанты, крамя гэтага актыўна гандлявала з Германіяй, куды пастаўляла прадукты харчавання – ну і так атрымалася, што кіраўніцтва краіны не разлічыла патрэбы ўласнага насельніцтва.

Палітыка rationing (не ведаю, як карэктна перакласці на беларускую – рацыянаванне?), то бок, дзяржаўнае рэгуляванне спажывецкага спросу прадугледжвае ўвядзенне нормаў, альбо лімітаў, на магчымую колькасць прадуктаў на чалавека. Гэтая досыць распаўсюджаная з’ява падчас войнаў альбо ў дыктатурах з пачаткам вайны была ўведзена і ў Швецыі.

Напэўна, амаль ва ўсіх сітуацыях, калі вырашае не рынак, а нейкія дзяржаўныя ўстановы ці іншыя кантралюючыя органы, гэта прыводзіць да голаду. Гэта, напрыклад, класіка любой камуністычнай ці занадта левай краіны – кожная на хвалі сваёй рэгуляцыі непазбежна сутыкаецца з раптоўнай адсутнасцю ежы.

Падчас Першый сусветнай вайны па Еўропе прайшлася хваля дэманстрацый, якая ўвайшла ў гісторыю як Бульбяныя бунты, у якіх змешваліся патрэбы ежы і заклікі рабочага руху. У 1917 г. гэтыя працэсы актыўна пачаліся і ў Швецыі, на якую моцна паўплывала расейская рэвалюцыя – маю на ўвазе лютаўскую, не кастрычніцкую.

Масавыя выступы пачаліся з жанчын, якія зладзілі некалькі пагромаў у прадуктовых крамах – неўзабаве да іх далучыліся рабочыя, затым і салдаты. Тагачасны кароль Густаў V разам з Парламентам краіны лічыў, што краіне пагражае непазбежная рэвалюцыя.

Сацыяльным падзеям і палітычным рухам пачатку 20 ст. можна было б прысвяціць асобны блог. Калі коратка – шведы здолелі паміж сабой дамовіцца і абыйсціся без рэвалюцый.

На пачатку вайны Парламент краіны быў падзелены паміж права-цэнтрыстцкімі кансерватарамі, лева-цэнтрыстцкімі сацыялістамі і лібераламі.

На хвалі ўзмацнення пратэстаў апошнія дзве буйныя партыі публічна паабяцалі, што на выбарах у верасні 1917 г. утвораць кааліцыю і выканаюць большасць патрабаванняў пратэстоўцаў: скасаванне лімітаў на ежу, 8-гадзінны працоўны дзень, выбарчыя правы для жанчын і г.д.

Гэта па сутнасці згарнула пратэстны рух – усе проста пачалі рыхтавацца да выбараў. Сацыял-дэмакраты перамаглі, зладзілі, як і абяцалі, кааліцыю з лібераламі.

Таксама ў Парламент упершыню патрапілі аб’яднанні фермераў і ультра-левая партыі – апошняя была мінорная і маргінальная, бо ідэі сусветнай камуністычнай рэвалюцыі былі не надта папулярнымі ў Швецыі, але ж, ну, сваё прадстаўніцтва атрымалі, калі ласка.

Як па мне, выдатны прыклад, чаму любой краіне неабходна дэмакратыя, празрыстая сістэма кіравання і як мага ніжэйшая доля грамадзянаў, перабывыючых у стане “я па-за палітыкай”. Акрамя відавочнага пазітыўнага ўплыву на ўзровень жыцця, гэта яшчэ і з большай верагоднасцю дазваляе пазбегнуць рознага роду разбуральных падзей з істотнай колькасцю чалавечых ахвяраў.

Так, усеагульнае выбарчае права было цалкам застасавана ў Швецыі ў 1921 г. – з 1909 г. у выбарах маглі прымаць удзел усе мужчыны, а з гэтага моманту яшчэ і ўсе жанчыны.

Так што, як казаў стары добры Уінстан Чэрчыль, дэмакратыя – найгоршая форма кіравання за выключэннем усіх іншых.

Аповед пра Стакгольм:
1. Інтра
2. Шведская крона
3. Метро
4. Gamla Stan
5. Вікінгі і кальмары
6. Веліч і Ваза
7. Эра Свабоды
8. Шведскі нейтралітэт
9. Вальгала
10. Царквы
11. Шведскае мастацтва
12. Краявіды
13. Возера радасці

Leave a comment

Здароў!

Гэта падарожны дзённік, у якім я распавядаю пра гісторыю і культуру наведаных краін, шукаю падабенствы з Беларуссю, рэфлексую рэчаіснасць і патроху дэрусіфікуюся (чаго і вам зычу).