11. Шведскае мастацтва

Тут карціны, скульптуры і іншыя культурна-мастацкія артэфакты з галерэі Nationalmuseum.

Звычайна ў новых гарадах і краінах я наведываю мастацкія музеі – каб хоць трохі пазнаёміцца з новай для мяне культурай.

На жаль, у мяне няма адпаведнай адукацыі, і ў большасці выпадкаў мне не зразумелы ані кантэкст твораў, ані іх класіфікацыя – таму проста здымаю тое, за што чапляецца вока.

Частку з гэтых артэфактаў ужо выкарыстаў у гістарычных блоках, тут, адпаведна, тое што засталося – амаль усе выявы з мастацкага Nationalmuseum.

Elias Martin “Хрышчэнне Густава III”, 1782 г.

Jacques Sablet (Францыя) “Самаахвярнасць бацька”, 1784.

Карціна мае наступны сэнс – бацька сям’і вярнуўся ад практыканта-хірурга, якому здаў трохі сваёй крыві, каб здабыць грошай на ежу. Ягоная сям’я прымае гэта адначасова з жахам і удзячнасцю.

Franciso de Zurbaran (Іспанія, 1635 г.) – паводле хрысціянскай традыцыі гэта з’яўляецца сапраўдным партрэтам Ісуса. Жанчына з імем Вераніка сваёй льняной хусткай абцерла твар Іісусу падчас ягонага ўзыходу на Галгофу.

На хустцы адбіўся пот і крывя, і, адпаведна, профіль.

Хатніх пітомцаў людзі любілі задоўга да розных там Інстаграмаў. Гэтых двух спаніэляў, якія належылі каралеве Элеаноры, David Klocker Ehrenstrahl намаляваў у 17 ст.

Не, гэта не бобр курва, хоць я спачатку так і падумаў. Насамрэч гэта суркі за аўтарствам таго ж мастака. 1682 г.

Паводле скандынаўскай міфалогіі, валькірыі – гэта жаночыя асобы, якія клапаціліся аб душах загінулых ваяроў. Гэтых зрабіў Carl-Gustaf Qvarnstrom у 1867 г.

Ernst Josephson у 1886 г. напісаў партрэт іншай мастачкі – Louise Breslau.

Скульптура хлопчыка-рыбака ад Ingel Fallstedt – другая палова 19 ст.

Thomas Willeboirts Bosschaert, Paul de Vos (Фламандыя) – “Перамога кахання” 1645 г.

Алегорыя тут наступная – справа налева атрыбуты навукі, мастацтва і вайны, але каханне мацней за ўсё гэта.

Esaias van de Velde – сцэна катаванняў на гарадской плошчы, пачатак 17 ст.

З чым у мяне дакладна не ладзіцца, дык гэта з мастацтвам сучасным – я яго ўвогуле не разумею. У Стакгольме за гэта адпавядае музей Fotografiska.

Ну і там штосьці кшталту такога. Прычым, так ва ўсіх падобных музеях у розных гарадах і краінах.

Сальвадор Далі смяецца з мяне, бо каб паглядзець на гэтую мазню, я аддаў 20 еўра.

Ну што, у гэтым блоку засталося толькі некалькі скульптураў.

Практычныя шведы вынеслі ўсе скульптуры ў асобнае памяшканне, каб мне было зручней іх фатаграфаваць. Дзякую!

У мяне калісьці была маленькая рэпліка Венеры як падарунак ад ужо былых калегаў – прыйшлося пакінуць яе у мінулым жыцці офісе.

Leave a comment

Здароў!

Гэта падарожны дзённік, у якім я распавядаю пра гісторыю і культуру наведаных краін, шукаю падабенствы з Беларуссю, рэфлексую рэчаіснасць і патроху дэрусіфікуюся (чаго і вам зычу).