Хоць Стамбул – горад з вельмі багатай гісторыяй, я ездзіў туды не столькі з мэтай вандроўкі, колькі па хаб з таннымі авіаквіткамі.
Наведаў гэты горад ажно некалькі разоў цягам 23-га года, і няшмат што паспеў пабачыць, але ж вунь паспеў галоўнае.
Апдэйт індэкса паштовай маркі ў Беларусь – Турэччына: $1.50.
Кошты ў USD на момант адпраўкі, актуальны курс можа адрознівацца:
- Данія: $7.04 (50 крон)
- Швецыя: $3.42 (36 крон)
- Ізраіль: $2.70 (10 шэкелей)
- Польшча: $2.47 (10 злотых)
- Чэхія: $2.21 (48 крон)
- Сакартвэла: $2.10 (4.7 лары)
- Літва: $2.05 (1.75 еўра)
- Мальта: $1.61 (1.5 еўра)
- Турэччына: $1.50 (30 лір)
- Казахстан: $1.34 (700 тэнге)
- Аўстрыя: $1.33 (1.2 еўра)
- Нямеччына: $1.11 (0.95 еўра)
- Чарнагорыя: $1.02 (0.95 еўра)
- Албанія: $0.93 (90 лек)

Дарэчы, упершыню пабачыў, як маркі не клеяць асобна, а друкуюць на паштоўцы наўпрост паверх тэксту. Цікава, што шмат у якіх краінах ёсць свае паштовыя фішкі.
Месцы ўтрымання указаны на момант адпраўкі і цяпер могуць быць не актуальнымі. Зорачкай пазначыў вязняў, якія на момант публікацыі ўжо на волі.
Наста Лойка, СІЗА-1, Менск
*Дар’я Лосік, ПК-4, Гомель
*Ігар Лосік, ПК-1, Наваполацк
Максім Знак, ПК-3, Віцьба
Віктар Бабарыка, ПК-1, Наваполацк
Марыя Калеснікава, ПК-4, Гомель
Мікалай Аўтуховіч, Турма 1, Горадня
Алесь Бяляцкі, ПК-9, Горкі
*Сяргей Ціханоўскі, Турма 8, Жодзіна
Кацярына Бахвалава, ПК-4, Гомель
*Ганцарэвіч Юрый, ПК-3, Віцьба
*Чаранкова Крысціна, ПК-4, Гомель
*Уткін Андрэй, ПК-15, Магілёў
Сельвіч Юрый, ПК-3, Віцьба
Міхайлаў Анатоль, ПК-15, Магілёў
*Прыгава Ірына, ПК-4, Гомель
*Ларын Павал, Турма 4, Магілёў
Лебядок Ягор, СІЗА-6, Баранавічы
Абдукерына Ірына, ПК-4, Гомель
Мельнік Віталь, ПК-13, Глыбокае


У адзін з маіх прыездаў там якраз абіралі Эрдагана. Неяк раніцай пракінуўся, бо пад вокнамі гатэля адбываўся фестываль.
Ну, усё ж весялей, чым нашыя ябацькінгі. Дарэчы, пабачыў прывітанне і ад хэдлайнера ябацькінгаў.
Вось першае.

Вось другое.

Калі казаць пра дыктатуру, то Турэччына – гэта тысячы, калі не дзесяткі тысяч палітзняволенных. Журналісты, бізнэсоўцы, крытыкі рэжыму Эрдагана, курды і г.д.
Карацей, дакладна не тая краіна, дзе я хацеў бы жыць – як мінімум праз палітычныя прычыны. Дзякуй, што пакуль хоць не было выпадкаў, калі яны б выдавалі грамадзян Беларусі (рэд напісана да выпадку з Анатолем Котавым, хоць на сёння дакладна не вядома, што там адбылося).
Ды і агулам Стамбул мне абсалютна не спадабаўся. Шумна, брудна, у горадзе нібыта не існуе тратуараў, каб нармальна пашпацыраваць. Калі і ёсць, то альбо іх цяжка разглядзець праз смецце, альбо трэба ўвесь час азірацца, каб не патрапіць пад які скутэр.
Турэцкая кухня мне таксама не падабаецца. Мой ідэал – пюрэшка з катлеткай, амаль недасяжны ўзровень кулінарнага майстэрства па-за межамі трохкутніка Беларусь-Украіна-Польшча.
Да ўсяго прочага яшчэ і шмат расейскіх турыстаў. Каму ўвогуле такое да спадобы?

Ну, каты – чысты кайф, тут пытанняў няма. Вось гэтага засранца (ці засранку) я пачаставаў шніцэлем і ён штодзённа караўліў мяне каля гатэлю.





Жывёльны свет Стамбула вельмі разнастайны. Акрамя вышэй узгаданых катоў (і расейскіх турыстаў), яшчэ вунь чайкі і процьма ўсялякай іншай фаўны.






Ноччу гэта асабліва заўважна.







Leave a comment