1. Інтра

Аповед пра Чарнагорыю складаецца з 10 частак. Пачынаем з Інтра – індэкс паштоўкі, агульныя звесткі і перапляценне турызма з эміграцыяй.

З кожнай наведаннай краіны дасылаю лісты палітвязням і вяду разлік індэкса паштовай маркі ў Беларусь.

Апдэйт – Чарнагорыя: $1.02.

Кошты ў USD на момант адпраўкі, актуальны курс можа адрознівацца:

  • Данія: $7.04 (50 крон)
  • Швецыя: $3.42 (36 крон)
  • Ізраіль: $2.70 (10 шэкелей)
  • Польшча: $2.47 (10 злотых)
  • Чэхія: $2.21 (48 крон)
  • Сакартвэла: $2.10 (4.7 лары)
  • Літва: $2.05 (1.75 еўра)
  • Мальта: $1.61 (1.5 еўра)
  • Турэччына: $1.50 (30 лір)
  • Казахстан: $1.34 (700 тэнге)
  • Аўстрыя: $1.33 (1.2 еўра)
  • Нямеччына: $1.11 (0.95 еўра)
  • Чарнагорыя: $1.02 (0.95 еўра)
  • Албанія: $0.93 (90 лек)

Паляцелі паштоўкі: Жодзіна, Магілёў, Менск, Берасце, Гомель, Івацэвічы, Горадня, Баранавічы.

Месцы ўтрымання – на момант адпраўкі, зорачкай пазначыў вязняў, якія на сёння ўжо на волі:

*Філіпенка Злата, СТ-8
*Гузава Ганна, СТ-8
*Дуброўскі Уладзіслаў, ПК-15
*Хадасевіч Мар’яна, СІЗА-1
*Касінская Святлана, СІЗА-1
*Заноўскі Аляксандр, СІЗА-7
Лябедзька Арцём, СІЗА-1
*Гаўрыліна Вікторыя, СІЗА-3
*Вайцяховіч Арцём, СІЗА-1
*Папоў Уладзіслаў, Турма 4
Огій Антон, ПК-22
*Турноў Уладзімір, ПУАТ-6
*Герасімовіч Зьміцер, СІЗА-1
Камароўскі Аляксей, Турма-1
*Самсонаў Юрый, ПК-15
Мірась Яўген, СІЗА-6
*Ушакоў Аляксей, Турма 4
*Чарніга Людміла, ПК-4

Чарнагорыя – адносна невялікая краіна, у прыватнасці, адна з самых маленькіх у Еўропе. 

Такая ж плошча амаль у 14 тысяч кв. км, напрыклад, у агламерацыі Токіа. Праўда, у японскай сталіцы жыве пад 40 млн чалавек, у той час як у Чарнагорыі – трохі больш за 600 тыс.

Альбо вось, больш зразумелае для нас параўнанне.

Штогод Чарнагорыю наведваюць 2-2.5 млн турыстаў, якія даюць каля 20-25% у ВУП гэтай краіны. Для параўнання, у Беларусі (у прыватнасці, да 20-га) было да 5%.

У твітары бачыў нейкі срач паміж чарнагорскімі палітыкамі, дзе рэкордныя прыбыткі ад турызму ў 2023 г. адзін бок абгрунтоўваў дзяржаўнымі намаганнямі і поспехамі, іншы – вялічэзным (прапарцыянальна насельніцтву краіны) прытокам украінцаў і расейцаў.

Так за першыя два гады вайны прытулак у Чарнагорыі знайшлі прыблізна 60 тысяч украінцаў, таксама там легалізаваліся прыкладна 30 тысяч расейцаў.

Большасць з іх жыве якраз у турыстычных гарадах уздоўж узбярэжжа Адрыатыкі.

У суседняй Сербіі прапорцыя іншая – з лютага 2022 туды пераехала некалькі дзесяткаў тысяч грамадзян Украіны і некалькі сотняў тысяч грамадзян расеі.

Гэта выглядае лагічным: Сербія шчыра прарасейская, Чарнагорыя аказывае Украіне фінансавую, гуманітарную і вайсковую дапамогу.

Забягаючы наперад, скажу, што знайшоў даволі шмат перасячэнняў у Беларусі з гэтай краінай, якая апошнюю сотню гадоў правяла ў складзе суседняй дзяржавы, якой каля трыццаці гадоў кіраваў адзін і той жа палітык, і большасць насельніцтва якой не размаўляе на сваёй мове.

Ну, то будзем разбірацца.

Па Чарнагорыі я бадзяўся вясной 2023 г. і паспеў наведаць Падгорыцу, Будву, Котар, Бар і Цэтынь – распавяду ў тым ліку і пра ніх.

Аповед пра Чарнагорыю:

  1. Інтра
  2. Рэха Венецыі (Котар)
  3. Францыск Скарына
  4. Сапраўдная Чарнагорыя (Цэтынь)
  5. СХС (Будва)
  6. Белыя і зялёныя (Падгорыца)
  7. Еўра (Бар)
  8. Лагодная чарнагарызацыя
  9. Мы лёгкія, як папера (Святы Стэфан)
  10. Мова

Усе аповеды: змест.

Leave a comment

Здароў!

Гэта падарожны дзённік, у якім я распавядаю пра гісторыю і культуру наведаных краін, шукаю падабенствы з Беларуссю, рэфлексую рэчаіснасць і патроху дэрусіфікуюся (чаго і вам зычу).