Трэцяя частка прысвячана Старому гораду Мальмё.
Гістарычны цэнтр горада ў Стакгольме называецца Gamla Stan, што са шведскай перакладаецца як, уласна, “Стары горад”.
Я думаў, што гэта характэрна для ўсіх мясцовых гарадоў, як, напрыклад, у Польшчы: Stare Miasto і слэнгавае starówka, што тут выдумваць.
Але высвятлілася, што ў Швецыі не ўсё так проста: тут табе і Inom Vallgraven, і Historiska kvarter, і ўсялякія геаграфічныя спалучэнні кшталту Gamla Uppsala, Trossö і г.д.
У Мальмё выкарыстоўваецца найбліжэйшы да стакгольмскага варыянт – Gamla Staden, але, наколькі я разумеў, часцей мясцовыя карыстаюцца канкрэтнымі назвамі частак, з якіх складаецца гістарычны цэнтр.
Тут у нас ёсць і паркі, і могілкі, і чыгуначны вакзал, і шмат усяго іншага, але агулам мясцовая старуўка структуравана вакол чатырох плошчаў, з якіх у Сярэднявеччы пачалася актыўная забудова горада.
Самая, так бы мовіць, цэнтральная з ніх – Stortorget, уласна, так і перакладаецца: Галоўная (альбо Вялікая) плошча.
















Насупраць ратушы аглядае свае валоданні Карл X Густаў, пры якім гэты горад быў заваяваны шведамі.

Дарэчы, такое ж імя носіць і сённяшні кароль Швецыі.
З усіх шведскіх каралей імя Карл найбольш распаўсюджаннае – яго ўладальнікамі былі ажно шаснаццаць манархаў.
Шаснаццаць, Карл!
Фантан насупраць ратушы месціць розныя падзеі з жыцця горада – тут, на жаль, у меня не спрацавалі аніякія асацыяцыі, нагугліць таксама не атрымалася. Таму, ну, няхай будзе проста прыгожа інструктараваны фантан.






З іншых скульптурных кампазіцый упадабаў вось гэтую: Emigraterna.
Не ведаю, які дакладна сэнс у гэта ўкладаў аўтар скульптуры, тым больш, што, здаецца, ён не быў у эміграцыі, але ну няхай.


Гэтая кампазіцыя мае назву Optimist Orchestra.

Калі б я хацеў абагульніць пад нейкім адным тэрмінам амаль усіх беларускіх публічных персон, незалежныя СМІ, блогераў і іх гасцей, якія заяўляюць экспертнасць меркаванняў, то я бы скарыстаўся менавіта гэтай назвай – Аркестр Аптымістаў.
І я дакладна ведаю з якімі лозунгамі яны крочаць.
Да он не пойдет на новый срок
Он не об’ясніт своему электорату
На штыках не усідішь
Уже началась оттепель

Прілетіт черный лебедь
В Сіріі діктатура за трі дня рассыпалась
Чаушеску тоже все любілі
Демократізація по ошібке

Зато у нас плакаты креатівные
Беларусы самі беларусізуются
Наша армія не станет воевать
Да у ніх там ракет на трі неделі

Скульптуру гэтую ўсталявалі 40 гадоў таму, амаль столькі ж існуюць і ўсе пералічаныя тэзісы, кожны з якіх рассыпаецца на кавалкі аб простае “чаму”.
Карацей, я ва ўсім гэтым пабачыў пэўны сімвалізм, бо беларуская надзея на абстрактнае лепшае сама па сабе з’яўляецца помнікам.
Няхай жыццё пакажа, што мой скепсіс не апраўданы, і я ва ўсім не маю рацыі – буду толькі рады.
Пакуль жа аркестр, відавочна, крочыць у бок Польшчы.

Але вернецца ўжо ў Новую Беларусь!

З іншых помнікаў – Франс Суэл, шведскі бізнэсоўца, які стварыў кансорцыўм па пабудове караблей, што наўпрост паўплывала на развіццё горада.

Нейкая жанчына без подпісу, але ў зімовым шаліку – хіба не мясцовая, бо скандынавы не вызнаюць зімовую вопратку за штосьці вартае даверу.

Вуліца Якаба Нільса – адно з найпапулярнейшых сярод турыстаў месцаў, бо тут з 19 ст. захавалася шмат рознакаляровых домікаў.








Далей трохі краявідаў з цэнтру Мальмё.



































Аповед пра Мальмё:
1. Інтра
2. Эрэсун
3. Gamla Staden
4. Рэфармацыя
5. Памяць
6. Паркі і рэкрэацыя
7. Бонус







Leave a comment