Разглядаем экспазіцыі з гарадскога музею Мальмё.
Музеі для мяне – важная частка любога падарожжа.
Я аддаю перавагу гістарычным, ігнарую тыя што прысвечаны археалогіі і прыродзе, а на другое месца ў спісе прыярытэтаў пастаўлю мастацкія.
Але толькі не сучаснае мастацтве – наведываў у розных краінах, так і не зразумеў аніводнай экспазіцыі.
У 15 ст. яшчэ датчане пабудавалі замак, які мусіў, так бы мовіць, трымаць район.




Пазней ён пабываў каралеўскай рэзыдэнцыяй, а шведы пасля захопу гэтага рэгіёна пераўтварылі замак на турму.
Шмат пазней, у 20 ст. мясцовыя ўлады ўрэшце вырашылі зрабіць тут музей.
Загадка!
Музей Мальмо вітае вас на трох мовах: відавочна, на ангельскай, шведскай – а якая трэцяя?

Такі вось прывіт ад Альбрэхта Дзюрэра. Дарэчы, не ведаю, ці быў знакаміты мастак у Швецыі, а я вось аднойчы даехаў да дома, дзе ён доўгі час жыў.




Нільс Форсберг “Смерць героя”, 1885.

Ёсць думка, гэтая карціна за аўтарствам былога вайсковага медыка з’явілася на знак пратэсту супраць войнаў, але тагачасная аўдыторыя прыняла гэта за патрыятычную гларыфікацыю.
Тут Ларсэн Паш намаляваў партрэт караля Густава III, які ляціць над Стакгольмам (1773).

Густаў III – той яшчэ боўдзіла, у мяне трохі пра яго ёсць у аповедзе пра Стагкольм. Зрэшты, праз 20 гадоў пасля з’яўлення гэтай карціны караля застрэлілі ў оперы.
Так, як і вы, я таксама ўзгадаў Шагала.
У мяне ёсць нешта кшталту лёгкай формы птср – рэзкія гукі падкідаюць мяне ў баксёрскую стойку, што звычайна выклікае гамерычны смех сярод маіх занёмых.
Гэтам разам я быў гатовы адбіваць напад гадзінніка. А 16 ён пачаў званіць і званіў так доўга, што я паспеў і палаяцца, і засняць.

Мужчынскай дэпрэсіі не інсуе, казалі яны.

Чамусьці нагадала Цэнтралку.

Так, а на конт трэцяй мовы, якой вас вітае музей Мальмо – арабская.

Амаль палова ад усяго насельніцтва Мальмо (ад 365k) альбо з’яўляюцца мігрантамі самі, альбо маюць іншаземнае паходжанне за кошт хаця б аднаго з бацькоў.
Каля 11k – Ірак, 9 – Сірыя, 8 – Данія, 7 – Балканы (звычайна пазначаецца неіснуючая ўжо Югаславія), 6 – Польшча, па 5 – Афганістан, Ліван, Іран, і г.д.
Зрэшты, мігранты з ісламскіх краін, верагодна, мусяць разумець арабскую, таму гэта мае сэнс.












Мне падабаецца разглядаць старыя фатаздымкі.
Прычын гэтаму шмат, адну з ніх магу сфармуляваць так: памяць аб тым, хто ты, што ты і дзе твае карані – гэта тое, што выразала з нас руская культура (канешне, не толькі з нас) і тое, што даволі няблага захавалася на Захадзе.
Вось хлопцы гойдаюцца на арэлях – гэта першая дзіцячая пляцоўка ў Мальмо, 1901 год.

Глядзелі Peaky Blinders? Такія кепкі з казыркамі былі папулярныя сярод шведскіх школьнікаў у 20-30-ых гадах.

Здымак не ведаю з якога года, але ў апісанні пазначана, што ў 1842 г. у Швецыі ўвялі абавязковае пачатковае навучанне, бясплатнае і даступнае для ўсіх дзяцей, незалежна ад паходжання.

Для параўнанння, у расеі гэта адбылося толькі ў 1930, хоць самі школы існавалі і раней, але былі даступнымі менш чым для паловы насельніцтва (на 1900 пісьменнымі былі каля 20% жыхароў імперыі, сярод шведаў – каля 90%).
Санта-Клаўс прынёс падарункі ў дзіцячы шпіталь, 1940-ыя.

23.08.1939 нацысцкая Нямеччына і фармальна камуністычная, але па сутнасці нацысцкая расея падпісалі саюзны дагавор. Ахвярамі гэтага пагаднення сталі розныя краіны – у прыватнасці, ужо ў лістападзе 1939 велікій народ-освободітель пачаў бамбіць Фінляндыю.
Фіны мужна абараняліся, перавялі пад паўмільёна расейцаў у статус “хорошіх”, але згубілі амаль 10% тэрыторыі і пагадзіліся падпісаць мірнае пагадненне.
22.06.1941 немцы атакавалі ссср, а 25 чэрвеня саўкі вырашылі зноўку бамбіць Фінляндыю. Тыя афігелі і лагічна ўступілі ў вайну на баку немцаў.
Швецыя прыняла каля 70 тысяч фінскіх дзяцей, якія ратаваліся ад расейскіх бамбардзіровак. Finska krigsbarn – фінскія ваенныя дзеці.

Гэты здымак зроблены ў 1942 г. на чыгуначным вакзале Мальмо.
Наступны здымак, як па мне, выглядае бы кадр з фільму жахаў, але гэта школьная лазня.

Школьны абед, 1959 г. Дзеці тут не выглядаюць шчаслівымі, бо не ведаюць, што такое смажанка ды глазірованыя сыркі.

Згубіў апісанне да гэтага фатаздымка, але кантэкст той жа.

Агулам уся экспазіцыя мае назву Children have rights too.
Я падумаў, што можна было б такую ж зрабіць і для старых здымкаў з беларускімі дзецьмі, можна нават той жа назвай скарыстацца.
Дастаткова толькі дадаць “don’t”.

Аповед пра Мальмё:
1. Інтра
2. Эрэсун
3. Gamla Staden
4. Рэфармацыя
5. Памяць
6. Паркі і рэкрэацыя
7. Бонус







Leave a comment