Тут у нас шмат здымкаў і трохі гутарак.
Што мне падабаецца ў Польшчы дык гэта культура small talk. Выглядае немагчымым сустрэць кагосьці каля ліфта і проста моўчкі праехацца на ім – нават, калі ты тут увогуле не жывеш і проста завітаў да некага ў госьці.
Так, пакуль я чакаў аўтобус са сваёй вёсцы ў Закапанэ, нейкі мужык праязжджаў поўз на ровары і спыніўся паказаць мне як ён адрэмантаваў зляцеўшы ланцуг.
Іншы ішоў з крамы, пабачыў мяне і справакаваў таранцінаўскі дыялог:
– Курва Туск забівае краіну! – заявіў ён, вырашыўшы не разменівацца на ўсялякія dzień dobry.
– Чаму?
– Ну а як! Бульба за кілаграм каштуе ўжо 3.30 злотых! – ён патрос перада мной торбай, у якой, верагодна, і мясцілася бульба.
– А колькі каштавала?
– 2.20! Гэта +50%! – выбухнуў мужчына. – А ці Вы ведаеце, наколькі падаражэў хлеб?
– На колькі? – зацікавіўся я.
– На 80%!
– О курва!





















Я размаўляю па польску, але ж чым даўжэй размова, тым больш шансаў на памылку і тым відавочней акцэнт.
Калі грузіны ў Сакартвэла па дэфолту прымалі мяне за расейца, то палякі, відавочна, прымаюць за украінца.
Прадавец Жабкі спытаўся ці не страшна цяпер украінцам перабываць у Польшчы? Маўляў, Зяленскі дамовіўся з палякамі, каб тыя выдавалі мужчынаў прызыўнога ўзросту.
Пытаю, і што, шмат выпадкаў ужо было? Ён такі, канешне, рэгулярна такое адбываецца (гэта не так – за выключэннем некалькіх разоў, калі намагаліся нелегальна перайсці мяжу).
Кажу, я беларус, мне галоўнае, каб вы нас не вырашылі ў РБ дэпартаваць. Абмяркавалі актуальнае палітычнае становішча ў Беларусі, узгадалі адну вусатую мразоту, стварылі з тузін формаў слова “курва”, разышліся лепшымі сябрамі.
Даволі тыповая камунікацыя з рандомнымі палякамі. Мне падабаецца.
















Аповед пра Закапанэ:
1. 15 еўра
2. Краявіды
3. Падгале
4. Працэсія
Усе аповеды: змест.








Leave a comment