Апошняя частка пра Закапанэ, у якой я выпадкова даведаўся пра адну хрысціянскую традыцыю.
Значыць, ішоў я сабе па вуліцы, а насустрач – вершнікі, музыкі і процьма (па мерках невялічкага гораду) людзей. Я на той момант увогуле не зразумеў, што адбываецца, а некалькі людзей у канцы калоны, да якіх я звярнуўся з гэтым пытаннем, таксама выявіліся турыстамі.
Досыць кепска валодаю рэлігійнымі пытаннямі, прынамсі, быў шчыра перакананы, што ўсе асноўныя падзеі ў хрысціянстве адбыліся каля двух тысяч гадоў таму.
А тут вось што дазнаўся. 13 траўня 1917 г., падчас Першай сусветнай вайны, у партугальскай вёсцы Фатыма тром дзецям-пастушкам явілася Божая Маці (альбо Багародзіца, альбо Дзева Марыя). Пазней вось так яе апісала адна з пастушак.
“Гэта была пані ў белай вопратцы, ярчэй сонца. Яна выпраменьвала сьвятло, ясней і мацней за ззянне крыштальнага куфля, поўнага крышталёва чыстай вады, скрозь які прабіваецца прамень палаючага сонца.
Выраз твару – ні сумны, ні вясёлы – сур’ёзны, з выразам ўмеранага папроку. Адзеньне было нібы вытканае са святла. Яркае святло так апрамяняла яе твар, што яго немагчыма было доўга сузіраць”.
Каталіцкая царква афіцыйна прызнала гэтую з’яву ў 1930 г. як цуд. Паводле яе, Багародзіца яўлялася дзецям некалькі разоў – кожны раз 13 чысла – і паведамляла аб неабходнасці маліцца, бо людзі апошнім часам сябе паводзяць так, што Бог гэтым разгневаны.
Таксама яна паведаміла, што вайна ў хуткім часе скончыцца (нагадаю, ішоў 1917 г.), але, калі людзі не выканаюць яе волю, то неўзабаве пачнецца новая, нашмат больш разбуральная.
“Дзеля ўратавання душаў Пан Бог хоча, каб на ўсім свеце было распаўсюджана набажэнства да Майго Беззаганнага Сэрца”.
Таксама Багародзіца перадала дзецям некалькі прароцтваў. Цікава, што асобная гаворка ў іх была пра… расею.
Маўляў, пасвяшчэнне гэтай краіны да Беззаганнага Сэрца Багародзіцы адкрые свету шлях да міру, а пакуль гэтага не адбудзецца – расея будзе распаўсюджваць свае заблуканні па ўсяму свету, і праз гэта і далей будуць войны, шмат людзей будзе пакутаваць, а цэлыя народы будуць вынішчаны.
Як тут не стаць шчырым вернікам пасля такога (трохі прайшоўся па мясцовым касцёлам)?









Я, калі шчыра, не вельмі разумею, што дакладна трэба зрабіць з пункту гледжання пасвяшчэння, але пэўна гаворка ішла пра паварот расейцаў да агульначалавечых каштоўнасцей ад іх бягучых антычалавечых.
Відавочна, гэта так і не здейснілася.
З таго часу каталіцкія краіны адзначаюць як свята аб’яўленне Маці Божай Фацімскай (паводле назвы той самай партугальскай вёскі).
На жаль, расея дагэтуль існуе. Спадзяюся, у хуткім часе гэта зменіцца, бо ў знікненні гэтай д’ябальскай краіны мусіць быць зацікаўлена ўсё жывое і разумнае – як на зямлі, так і на нябёсах.
Закрываючы расейскую тэму – вось такая інсталяцыя сустракае турыстаў у цэнтры Закапанэ, перавёрнуты дагары нагамі дом, які працуе як музей.

А вось такую ўсталявалі побач. З надпісу на таблічцы: “Вайна пераварочвае жыццё украінскага народу дагары нагамі і беспаваротна знішчвае культурную спадчыну Украіны”. Прыклады некалькіх (з тысяч) разбурэнняў, якія здейснілі падманутыя асабіста пуціным наші мальчікі.





Што магу сказаць напрыканцы? Данацьце ў ЗСУ – гэта правільна з пункту гледжання і гуманістычнага, і рацыянальнага, і хрысціянскага.
Аповед пра Закапанэ:
1. 15 еўра
2. Краявіды
3. Падгале
4. Працэсія
Усе аповеды: змест.








Leave a comment