Лодзь – польская сталіца муралаў.
Мне падабаецца, што ў розных польскіх гарадах ёсць свая пэўная фішка. Напрыклад, ва Уроцлаве гэта скульпутры гномікаў (на польскай – krasnale альбо krasnoludki), а на вуліцах Лодзі вы знойдзеце шмат муралаў – на ўвесь горад іх налічваецца каля 200. Так, як і ва Уроцлаве, у Лодзі ёсць адпаведная мапа гораду, на якой гэтыя самыя муралы пазначаны.











Так, відавочна, было не заўсёды – масава муралы ў Лодзі пачалі з’яўляцца ў 2009 г., калі акторка тэатру Тэрэза Латушэўска стварыла фонд Urban Forms, які падтрымліваў вулічных мастакоў – як мясцовых, так і замежных, якія прыязжджалі ў Лодзь якраз для стварэння новых муралаў.
Паступова пра Лодзь пачалі пісаць на Захадзе, у прыватнасці, адмысловы рэпартаж выпускаў амерыканскі CNN, а Hufington Post у 2013 г. даў Лодзі тытул найбольш мастацкага горада ў свеце.
Вось мы дайшлі да майго любімага муралу. Хто ведае, у палякаў таксама ёсць Дажжынкі?

Акрамя малюнкаў на сценах, у горадзе дастаткова скульптураў – у прыватнасці, прысвечаных персанажам польскіх мультфільмаў.




Сусветна вядомаму піаністу Артуру Рубінштэйну, які нарадзіўся ў Лодзі, а музычную кар’еру зрабіў у Злучаных Штатах прысвечаны і асобны мурал, і скульптура на галоўнай вуліцы гораду – Пётркоўскай, і асобны пакой у гарадскім музеі Лодзі. На здымку ён жа, у 1975 г. адплясвае ў двары дома, дзе нарадзіўся за 88 гадоў да гэтага.




Ёсць паблізу ад цэнтру горада вось такі помнік адзінарогу – я не зразумеў, што ён сімвалізуе, таму для сябе вырашыў, што гэта помнік расейскай апазіцыі.

Гэта маглі бы быць мы з табой, але табе не далі візу PBH.

Аповед пра Лодзь:
1. Інтра
2. Ладдзя Роспачы
3. Лодзь Фабрычная
4. Ізраэль Познаньскі
5. Польскі Дэтройт
6. Рэвіталізацыя Лодзі
7. Станіслаў Костка
8. Святы Дух
9. Святы Крыж
10. Сталіца Стрытарту
Усе аповеды: змест.







Leave a comment