Паўстанне Лодзі як прамысловага гіганту – індустрыалізацыя і адзін з найбольшых у свеце тэмпаў разіцця ў 19 ст.
У мінулай частцы я распавядаў пра Польшчу ў складзе расейскай імперыі часоў 1815-1830 гг. – страта незалежнасці, русіфікацыя, забарона адукацыі на польскай мове, падаўленне паўстання 1830 г. Да гэтага, у 1820 г. палякі паспелі уключылі Лодзь у спіс прамысловых гарадоў.
Польшча такім чынам спрабавала заскочыць у адыходзячы цягнік індустрыалізацыі Еўропы – таму пад развіццё прадпрыемстваў акрэсліваліся асобныя гарады з эканамічнымі ільготамі.
Для рамеснікаў і прадпрыемцаў з Заходняй Еўропы пераезд да Лодзі значыў пазбаўленне ад выплаты падаткаў і арэнды на шэсць гадоў, таксама паўставала перспектыва запусціць бізнэс у месцы з нашмат ніжэйшай канкурэнцыяй, чым у сябе на Радзіме – так у горад пачалі прыязжджаць людзі з нямецкіх і чэшскіх зямель.


Пасля ліквідацыі Польскай дзяржавы ў 1832 г. рускія вырашылі гэтыя індустрыяльныя працэсы не скасоўваць – для ніх гэта было магчымасцю і патэсціць усе гэтыя незразумелыя еўрапейскія каштоўнасці на падкантрольных тэрыторыях, і разбавіць мясцовае насельніцтва іншаземцамі.
На жаль, я зрэдку бачу ў нашай інфапрасторы дыскусіі аб гэтым, таму перыядычна буду надаваць працэсам русіфікацыі асобную ўвагу.
Дык вось, асноўная ідэя каланіяльнай палітыкі расеі на будзь якіх тэрыторыях у будзь якіх краінах у будзь які час – поўнае знішчэнне мясцовай нацыі, культуры і мовы дзеля яе замяшчэння на рускія адпаведнікі.
Таму культурныя, рэлігійныя і асветніцкія дзеячы заваяваных народаў адпраўляюцца альбо ў зямлю, альбо даследваць Сібір, а ў іх дамы засяляюцца рускія ці, калі пашансіць, то прадстаўнікі іншых народнасцяў – магчыма, такія ж дэпартаваныя гарэмыкі.
Ну і, вядома, прыгнёт мовы, бо мова – асноўны элемент культуры. Паўсюль друк, адукацыя і праца адміністрацыйных установаў была магчымай толькі на расейскай.
Так было і ў савецкія часы, і ў імперскія, так яны робяць і цяпер – гэта падмурак, які дазваляе дзе заўгодна вырошчваць людзей рускай культуры – хоць у Польшчы, хоць ва Узбекістане.
Рускія любяць казаць, маўляў, ды ўсе краіны так рабілі, але губляюцца, калі просіш прывесці прыклады. Насамрэч, не, няшмат якія імперыі праводзілі такую палітыку, асабліва цягам 19-20 ст.
Так, у хуткім часе Лодзь стала горадам з рускай адміністрацыяй, казакамі ў якасці паліцэйскіх, нямецкімі габрэямі ў якасці прамыслоўцаў, ну і палякамі ды немцамі ў якасці рабочых.
Але ж нават з кепскіх рэчаў можна накалупаць плюсы – напрыклад, Лодзь стала вядомай свету як мульцікультурны горад. Раней у невялічкім аграрным селішчы была толькі драўляная каталіцкая царква, а паступа сталі паўставаць габрэйскія сінагогі, царквы пратэстантскія і праваслаўныя.
На другую палову 19 ст. тэмпы развіцця Лодзі былі аднымі з найбольш у свеце. Менш чым за сто гадоў насельніцтва гораду вырасла з некалькіх тысяч да паўмільёну. Ядром прамысловасці гораду сталі тэкстыльныя фабрыкі – апрацоўка бавоўны, вырабніцтва тканіны і розных прадуктаў лёгкай прамысловасці.






Найбуйнейшымі тагачаснымі магнатамі – уладарамі фабрык, гэтак званымі “каралямі бавоўны” – з’яўляліся Людвіг Гэйер, Караль Шайблер і Ізраэль Познаньскі, якому прысвечана наступная частка. На здымках ніжэй ягоны палац, у якім цяпер знаходзіцца гарадскі музей, а таксама галоўная брама на фабрычны комплекс.


Па ўсім свеце індустрыалізацыя спрыяла развіццю адукацыі, бо машыны ставалі ўсё больш складанамі, механізмы – ўсё больш комплекснымі. Рабочыя мусілі наведываць адпаведныя вучылішча, дзеці магнатаў – прыватныя школы, каб потым прыняць ад бацькоў кіраванне фабрыкамі. Самі фабрыкі павялічваліся і ў памерах, і ў колькасці, праз гэта форма ўласнасці пераходзіла да таварыстваў з абмежаванай адказнасцю.
19 ст. адметна таксама і шпаркім развіццём медыцыны. Хоць доступ да яе быў далёка не ва ўсіх, але ж буйныя фабрыкі звычайна былі абавязаны надаваць медычныя паслугі для сваіх працаўнікоў.
У той жа момант умовы жыцця рабочых былі кепскімі – людзі працавалі па 12-15 гадзін 6 дней на тыдзень, і хоць ужо пачалі арганізовывацца першыя прафсаюзы, часта кантракт з рабочымі быў заключаны на словах.


Тут заўсёды ёсць рызыка прыйсці да высноваў кшталту “ну вось, не так пры рускіх было і кепска”.
Але ініцыатыва індустрыалізацыі была польскай, а будавалі ўсё гэта пераважна нямецкія габрэі. Рускія ў гэтым працэсе хіба толькі атрымоўвалі прыбытак. Хоць пры гэтым варта адзначыць, што доступ без пошлінаў да вялізнага расейскага рынку таксама спрыяў росту горада.
Што больш істотна – калі ты не можаш самастойна кіраваць сваім жыццём і сваёй краінай, то заўжды будзеш пакутаваць праз рашэнні, прынятыя не зразумела кім, і не зразумела дзеля чаго.
У 1904 г. расея наважыліся на “маленькую победоносную войну” з Японіяй – хуценька яе прайграла, і ў наступства гэтага ў імперыі абваліўся попыт на тэкстыльнае вырабніцтва.
Так, экспарт з фабрык у Лодзі цягам года ўпаў прыкладна ў два разы, а каля 20% усіх польскіх рабочых засталіся без працы. Штарміла, вядома, не толькі Лодзь – у 1905 г. з забастоўцы на Пуцілаўскім заводзе Санкт-Пецярбургу ў расеі пачалася рэвалюцыя.
Палякі, відавочна, далучыліся: па-першае, рабочыя патрабавалі 8-гадзінны працоўны дзень, па-другое, студэнты і інтэлігенцыя падтрымалі пратэстны рух, выступаючы супраць русіфікацыі і мабілізацыі палякаў у рускую армію.
Вынікі таксама былі падобнымі – пратэсты хутка задушылі.
Гэта агітацыйны плакат 80-ых гадоў 20-га ст. Пераклад: “Каб Польшча была Польшчай, 2+2 заўжды мусіць быць чатыры”.

Такім чынам, 19 стагоддзе стала перыядам росквіту Лодзі – за 70-80 гадоў фактычна з пустэчы паўсталі дзесяткі буйных фабрык і сотні дробных прадпрыемстваў, у горадзе жыло з паўмільёны чалавек польскай, нямецкай, габрэйскай, расейскай і іншых культураў.
На пачатку 20 ст. усё гэта захісталася праз крызіс расейскай імперыі, а ў 1914 г. Лодзь нечакана для сябе пераўтварылася на прыфрантавы горад. Пачалася Першая сусветная вайна, а з ёй і перыяд працяглага заняпаду Лодзі.

Аповед пра Лодзь:
1. Інтра
2. Ладдзя Роспачы
3. Лодзь Фабрычная
4. Ізраэль Познаньскі
5. Польскі Дэтройт
6. Рэвіталізацыя Лодзі
7. Станіслаў Костка
8. Святы Дух
9. Святы Крыж
10. Сталіца Стрытарту
Усе аповеды: змест.








Leave a comment