У чацвёртай частцы ідзем у госці да аднаго з гэтак званых “каралей бавоўны”, які зрабіў вялізны ўнёсак у развіццё прамысловай Лодзі.
Агромністы фабрычны комплекс у цэнтры Лодзі некалі належыў чалавеку па імені Ізраэль Познаньскі – польскаму прадпрыемцу, расейскаму падданаму габрэйскага паходжання.
Калі вы прыйдзеце ў гарадскі музей Лодзі, што знаходзіцца адразу каля галоўнай брамы на фабрыку, то высвятліце, што гэта насамрэч палац, у якім жыла сям’я Познаньскіх. Сядзіба рода фабрыкантаў была збудавана напрыканцы 19 ст. Тут Познаньскія і жылі, і праводзілі працоўныя сустрэчы, і ладзілі ўсялякія там балы і іншыя забаўкі.
Люстэркавая зала – тут праводзіліся розныя фармальныя мерапрыемствы для гасцей сям’і, у тым ліку канцэрты і тэатральныя пастановы.


Гэтая зала таксама несла рэпрэзентатыўную функцую – тут гасцям прапаноўвалася агледзець розныя элементы мастацтва. Атрымаўшы асалоду ад агляду мастацтва, можна было пераходзіць да справаў працоўных.


Дарэчы, цікава, што тут на польскай, нямецкай і французскай мовах напісана “бавоўна”, і толькі на рускай чамусьці “папера”.

Люблю чытаць старыя газеты! Эмпірычна з тэксту даведаўся, што гэтая – ажно за 1885 г.

Насамрэч, асабліва нічога цікавага. У нумары пералік фабрык, якія праэктуюцца, агляд культурнага жыцця Лодзі – прынамсі, у нямецкім тэатры даюць камедыю Л. Гюнтера “Дачкі гандлёвага дарадцы” (я гугліў, але нічога не знайшоў).
У асобнай калонцы жыхары горада Томашув скардзяцца на адсутнасць мяса – карэспандэнт не разумее, чаму (расейскай адміністрацыяй) у некаторых гарадах дазволена гандляваць ялавічынай, а ў некаторых не.
Ну а ў музей гэты нумар папаў праз абведзены тэкст – там пані Леонія Познаньская (жона Ізраэля) падтрымала маладога мастага Самуэля Хіршэнберга шчодрым узганароджаннем.
У мяне не павернецца язык назваць наступнае памяшканне кухняй альбо сталовай, таму скарыстаюся арыгінальным Wielka Sala Jadalna.
У мяне тут шмат частак прысвечаны гісторыі Лодзі і агулам Польшчы, але ўсё гэта фактычна можна было бы паказаць на прыкладзе сям’і Познаньскіх. Бурны рост і развіццё у 19 ст., затым у 1900 Ізраэль памёр, пакінуўшы фабрычны комплекс сваім нашчадкам.
Тых паліхарадзіла праз рэвалюцыі, затым Першая сусветная – прадпрыемствы амаль абанкроціліся, абсталяванне фабрык было часткова зруйнавана.
Затым крэдыты, спробы ўзнавіць бізнес у незалежнай Польшчы, потым у 39-м прышлі немцы – габрэйская сям’я Познаньскіх паспела эміграваць.
Затым зноў прыйшлі рускія і нацыяналізавалі ўвесь наяўны польскі бізнэс, у тым ліку прамысловыя фабрыкі. Прадукцыя выраблялася да развалу СССР.
Затым навярнуўся савок, і сэнсу ў гэтых прамсысловых монстрах ставала ўсё меней – кошт вырабніцтва быў нашмат вышэйшым за аналагічныя вырабы з Азіі, фабрыкі пазакрываліся.
На пачатку 21 ст. у гарадскіх уладаў Лодзі нарэшце дайшлі рукі да аднаўлення ўсяго гэтага.










Аповед пра Лодзь:
1. Інтра
2. Ладдзя Роспачы
3. Лодзь Фабрычная
4. Ізраэль Познаньскі
5. Польскі Дэтройт
6. Рэвіталізацыя Лодзі
7. Станіслаў Костка
8. Святы Дух
9. Святы Крыж
10. Сталіца Стрытарту
Усе аповеды: змест.








Leave a comment