8. Святы Дух

Гэтая частка прысвечана касцёлу сашэсця Святога Духа, што знаходзіцца ў самым цэнтры Лодзі.

Зыходна царква была пабудавана для евангелістаў (пратэстантская канфесія ў хрысціянстве) у 1891, а амаль праз сто гадоў, у 1989 г. каталіцкая парафія Лодзі выкупіла яе і ўсю царкоўную маёмасць.

У мінулай частцы я адзначаў, што ў польскіх касцёлах часта сустракаю мемарыяльныя знакі на гонар выбітных персонаў – мне гэта вельмі імпануе. То давайце, паглядзім, што тут.

Тадэвуш Станелевіч – афіцэр, які паваяваў у Першую сусветную на баку расейскай імперыі, затым спачатку ў польска-украінскай, потым у расейска-польскай войнах, затым абараняў Польшчу на пачатку Другой сусветнай і ўрэшце быў забіты расейцамі ў Катыні ў 1940 г.

Мемарыял ахвярам Радагошчу – гэта вязня ў Лодзі, арганізаваная ў 39-ым праз Гестапа на месцы былой баваўнянай фабрыкі.

У пераважнай большасці там утрымліваліся палякі, але былі і савецкія ваеннапалонныя, і нямецкія палітычныя вязні. 17 студзеня 1945 за некалькі гадзін да ўваходу ў горад Чырвонай арміі, немцы падпалілі вязню і нажыва спалілі паўтары тысячы чалавек.

У аповедзе пра Закапанэ я коратка ўзгадваў пра некалькі польскіх паўстанняў за незалежнасць, якія адбыліся пасля Першай сусветнай вайны на тэрыторыі ўжо былой нямецкай імперыі – гэтая таблічка на гонар трэцяга польскага паўстання ў Верхняй Сілезіі, па выніках якога палова рэгіёну, багатага на вугаль, далучылася да Польшчы.

А вось так касцёл выглядае ўнутры.

Аповед пра Лодзь:
1. Інтра
2. Ладдзя Роспачы
3. Лодзь Фабрычная
4. Ізраэль Познаньскі
5. Польскі Дэтройт
6. Рэвіталізацыя Лодзі
7. Станіслаў Костка
8. Святы Дух
9. Святы Крыж
10. Сталіца Стрытарту

Усе аповеды: змест.

Leave a comment

Здароў!

Гэта падарожны дзённік, у якім я распавядаю пра гісторыю і культуру наведаных краін, шукаю падабенствы з Беларуссю, рэфлексую рэчаіснасць і патроху дэрусіфікуюся (чаго і вам зычу).