9. Святы Крыж

Завяршаем агляд царкоўных установаў Лодзі касцёлам узвышэння Святога Крыжу

Касцёл пабудаваны ў 1875 г. Такі вось.

Па добрай традыцыі, спачатку аглядаем мемарыяльныя знакі і дошкі.

Побач з уваходам ёсць такая інсталяцыя: тут напісана “перамагай зло дабром”, “памяці ахвяраў ваеннага часу і змагання за правы чалавека”, а таксама ўзгадана лодзьская філія руху “Салідарнасць”.

Першая таблічка – на гонар пратэстоўцаў узбярэжжа, загінулых за правы чалавека – тут гаворка аб польскіх пратэстах 1970 г., якія адбыліся ў Познані, Гдыне, Шчэціне і шэрагу іншых гарадоў на поўначы краіны. Пратэсты былі задушаны паліцыяй і арміяй, праз што былі забітыя каля 40 чалавек, а больш за тысячу атрымалі параненні.

Другая – на памяць прэзідэнта Леха Качыньскага, ягонай жонкі Марыі і яшчэ 94 чалавек, якія загінулі ў авіакатастрофе пад Смаленскам.

Памяці польскай арміі ў выгнанні, якая пад час Другой сусветнай пад кіраўніцтвам генерала Владыслава Сікорскага ваявала ў Афрыцы, Італіі, Нарвегіі і Нідэрландах.

Агулам, на баку саюзнікаў на Захадзе Еўропы ваявала прыкладна 250 тысяч палякаў, з якіх каля 25 тысяч былі забіты, а большасць з выжыўшых не здолела вярнуцца на акупаваную расейцамі Радзіму праз масавы пераслед ва ўжо камуністычнай Польшчы польскіх ветэранаў.

Гэтая дошка на гонар ксёндзаў і прыхажанаў касцёлу, закатаваных пад час нямецкай акупацыі ў Другую светавую.

Людвіг Дамброўскі – адзін з ініцыятараў будаўніцтва касцёлу і яго першы ксёндз.

Ну і вось так касцёл выглядае знутры.

Аповед пра Лодзь:
1. Інтра
2. Ладдзя Роспачы
3. Лодзь Фабрычная
4. Ізраэль Познаньскі
5. Польскі Дэтройт
6. Рэвіталізацыя Лодзі
7. Станіслаў Костка
8. Святы Дух
9. Святы Крыж
10. Сталіца Стрытарту

Усе аповеды: змест.

Leave a comment

Здароў!

Гэта падарожны дзённік, у якім я распавядаю пра гісторыю і культуру наведаных краін, шукаю падабенствы з Беларуссю, рэфлексую рэчаіснасць і патроху дэрусіфікуюся (чаго і вам зычу).