1. Casteddu

1. Casteddu

Знаёмімся з новым горадам: індэкс паштоўкі, Вейшнорыя і чатыры маўра.

Традыцыйна знаёмства з новай лакацыяй пачынаю з пошты – з кожнай наведанай краіны дасылаю лісты палітвязням і вяду разлік індэкса паштовай маркі ў Беларусь, то бок, колькі каштуе адна міжнародная адпраўка.

Кошты ў USD на момант адпраўкі, актуальны курс і кошт можа адрознівацца:

  • Данія: $7.04 (50 крон)
  • Швецыя: $3.42 (36 крон)
  • Ізраіль: $2.70 (10 шэкелей)
  • Польшча: $2.47 (10 злотых)
  • Чэхія: $2.21 (48 крон)
  • Сакартвэла: $2.10 (4.7 лары)
  • Літва: $2.05 (1.75 еўра)
  • Мальта: $1.61 (1.5 еўра)
  • Італія: $1.56 (1.35 еўра)
  • Турэччына: $1.50 (30 лір)
  • Казахстан: $1.34 (700 тэнге)
  • Аўстрыя: $1.33 (1.2 еўра)
  • Нямеччына: $1.11 (0.95 еўра)
  • Чарнагорыя: $1.02 (0.95 еўра)
  • Албанія: $0.93 (90 лек)

Месцы ўтрымання – на момант адпраўкі, зорачкай пазначаны вязні, якія на момант публікацыі адпаведнага аповеду ўжо на волі.

З Кальяры паляцелі паштоўкі ў Віцьбу, Шклоў, Гомель, Наваполацк, Круглае, Магілёў, Івацэвічы.

Мінц Ігар
Лапцёнак Надзея
Катовіч Ларыса
Кабурнееў Сяргей
*Зелянкоў Сяргей
*Давыдуліна Наталля
Грыбовіч Сяргей
Вайцяховіч Віталь
Бычкоўская Святлана
Алісіевіч Уладзімір

У Кальяры жыве пад 150 тыс. чалавек, з суседнімі агламерацыямі – трохі менш за паўмільёна, ва ўсёй Сардыніі – амаль паўтара. Гэта галоўны горад вострава.

Cagliari – гэта назва горада па-італьянску, а вось на сардынскай мове будзе Casteddu.

Вось што атрымаецца, калі накласці Менск паверх Кальяры.

Альбо вось так, Сардынію паверх Беларусі.

Уласна, з Сардыніі атрымалася б няблагая Вейшнорыя!

Сардынія з 1324 па 1700 гг. знаходзілася пад уладай іспанскай кароны (калі дакладней, то пад уладай спачатку Каралеўства Арагон, а потым ужо аб’яднанай Іспаніі).

Ад іспанцаў жа Сардыніі перайшла геральдыка – гэтак званыя 4 маўра, сцяг, вядомы ў Іспаніі яшчэ з пачатку 11 ст. на гонар поспехаў у Рэканкісце.

Калі вы зумер, і Рэканкісту ўжо не засталі, то нагадаю, што іспанцы з партугальцамі амаль 700 гадоў адваёўвалі абратна ў арабаў Іберыйскі паўвостраў, пакуль у 1492 г. не была разбітая апошняя арабская дзяржава з цэнтрам у Гранадзе.

У зыходным варыянце маўры на сцягу былі (верагодна) аслепленыя, але ж з часам замацаваўся больш гуманны варыянт.

У Кальяры даволі зручная транспартная інфраструктура – аэрапорт, чыгуначны вакзал і марскі порт знаходзяцца ў дасяжнасці хвілін 15, па самому гораду разгаліноўваецца сець шпаркіх аўтобусаў.

Верагодней усяго, знаёмства турыста з Кальяры пачнецца з вакзалу, адкуль можна прайсці метраў 500 па via Roma і затым столькі жа, але трохі ўгару, па viale Regina Margherita – каб урэшце дабрацца да Castello, цэнтральнага квартала Кальяры.

Leave a comment

Здароў!

Гэта падарожны дзённік, у якім я распавядаю пра гісторыю і культуру наведаных краін, шукаю падабенствы з Беларуссю, рэфлексую рэчаіснасць і патроху дэрусіфікуюся (чаго і вам зычу).